10 мая 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Кадзі Маладоўскай (1894–1975), паэтэсы, пісьменніцы, літаратурнага крытыка
Кадзя Маладоўская нарадзілася 10 мая 1894 г. у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Бацька, Ісаак Маладоўскі, быў равінам, выкладаў у яўрэйскай школе для хлопчыкаў, маці валодала галантарэйнай лаўкай. У сям’і было чацвёра дзяцей. Кадзя атрымала добрую дамашнюю адукацыю на іўрыце, вучылася ў хедары і рускай гімназіі.
5 чэрвеня 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Хаўдзеева (1960–2021), настаўніка, паэта
Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў нарадзіўся 5 чэрвеня 1960 года ў г. п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Неўзабаве сям'я пераехала ў Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці, дзе ў в. Закозель прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.
6 ліпеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стрыжова (1950), рэжысёра, акцёра, паэта
Міхаіл Васільевіч Стрыжоў нарадзіўся 6 ліпеня 1950 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. У 1965–1969 гг. вучыўся ў Баранавіцкім тэхнікуме лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці».
17 лютага 2024 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Васільеўны Гардзеевай (1934–2025), паэтэсы
Галіна Васільеўна Гардзеева нарадзілася ў 1934 г. у г. Барыш Ульянаўскай вобласці. Бацька прайшоў вайну, быў на фронце разведчыкам. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Арэнбургскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «настаўнік фізікі і матэматыкі». Як раз у той час, калі там у ваенным авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў вучыўся Юрый Гагарын, будучы першы касманаўт, нават была з ім знаёма.
85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Налівайкі (1940), самадзейнага мастака і паэта
Мікалай Сцяпанавіч Налівайка нарадзіўся 27 кастрычніка 1940 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Любіў ляпіць з гліны, разглядваць карцінкі ў падручніках, маляваць алоўкам ілюстрацыі да прачытанага. Памятаў усё жыццё свой першы аловак — такая радасць была ад гэтай малой рэчы. Ніякіх мастацкіх часопісаў, кніг-альбомаў у вёсцы не было, а тым болей не здарылася наведванняў музеяў і выстаў.
28 мая 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Янчука (1950–2013), журналіста, паэта
Міхаіл Міхайлавіч Янчук нарадзіўся 28 мая 1950 г. у в. Яцкавічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую геадэзічную адукацыю ў Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкаў і картаграфіі ў 1972 г. У 1970–1980-я гг. працаваў у геадэзічных экспедыцыях на Камчатцы і ў Сібіры.
21 чэрвеня 2025 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марыі Аляксандраўны Яраховіч (1970), журналіста, паэтэсы
Марыя Аляксандраўна Яраховіч (у дзявоцтве Леўшыц) нарадзілася 21 чэрвеня 1970 г. на лясным хутары каля вёскі Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Антон Лявонцьевіч Леўшыц, быў на фронце Вялікай Айчыннай вайны, у пяхоце прайшоў амаль да Берліна, быў двойчы цяжка паранены, узнагароджаны медалямі. Аповяды бацькі пра вайну зрабілі вялікі ўплыў на выхаванне светапогляду Марыі.
9 сакавіка 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Магамедавіча Бісултанава (1950), ветэрана Ваенна-Марскога Флота, грамадскага дзеяча, паэта
Уладзімір Магамедавіч Бісултанаў нарадзіўся 9 сакавіка 1950 г. у г. Чу (з 1993 г. — Шу) Жамбылскай вобласці Казахскай ССР. У 1958 г. сям’я пераехала ў Чачню, на радзіму продкаў. Закончыў СШ № 91 г. Грознага. Пасля школы працаваў на чыгунцы, неўзабаве быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў у Пінску, у 1-м вучэбным атрадзе Ваенна-Марскога Флоту СССР. Прайшоў шлях ад матроса да капітан-лейтэнанта.
30 ліпеня 2025 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Рамана Аляксандравіча Левіна (1930–2022), паэта, пісьменніка, былога вязня яўрэйскага гета ў г. Брэсце
Раман Аляксандравіч Левін нарадзіўся 30 ліпеня 1930 г. у г. Лубны Харкаўскай акругі (цяпер у Палтаўскай вобласці, Украіна) у сям’і ваеннаслужачага, ураджэнца Міншчыны. У сувязі са службай бацькі сям’я Левіных часта пераязджала, у маі 1940 г. яны апынуліся ў Брэсце, атрымалі пакой у трохпавярховым доме на вул. Леніна (у 1960-я там быў адкрыты абласны тэатр лялек).
2025 г. — 20 гадоў з часу стварэння народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Белый аист» (Кобрын; 2005)
Аматарскае літаратурнае аб’яднанне «Белый аист» было створана ў лістападзе 2005 г. па ініцыятыве Васіля Іосіфавіча Паўзуна, урача-афтальмолага і вялікага аматара паэзіі. Эмблемай паэтычнага клуба стаў белы бусел — сімвал Беларусі. З лістапада 2009 г. клуб «Белый аист» пачаў дзейнічаць пры Кобрынскім Палацы культуры, што адкрыла новыя перспектывы ў рабоце.